У Пінскім раёне зяць забіў цешчу, а потым застрэліўся

22.12.2015 / 14:02

Трагедыя адбылася 21 снежня. Пра гэта паведамляе kp.by

Труп 75-гадовай жанчыны з агнястрэльным раненнем галавы знайшлі ў яе доме. З такім жа раненнем знойдзена цела яе зяця, 56-гадовага непрацуючага мужчыны. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, зяць спачатку застрэліў цешчу, а потым скончыў жыццё самагубствам. Зараз следчыя высвятляюць матывы злачынства, распачата крымінальная справа.

УШ