Віцэ-прэм'ер РФ Дварковіч дапусціў нафту па 20 даляраў за бараль

28.12.2015 / 13:11

kommersant.ru

Расійскі віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч дапусціў, што цана на нафту можа апусціцца да 20—25 даляраў за бараль. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 24».

«Але гэта не можа працягвацца занадта працяглы час», — адзначыў Дварковіч.

Намеснік старшыні ўрада РФ таксама паведаміў, што не чакае моцных ваганняў аб'ёмаў здабычы нафты ў будучым годзе. «Невялікія змены заўсёды могуць быць», — дадаў ён.