Лукашэнка назваў галоўную падзею 2015 года

30.12.2015 / 12:57

70-годдзе Перамогі ў Другой сусветнай вайне — галоўная падзея 2015 года, заявіў сёння журналістам Аляксандр Лукашэнка.

«Самай вялікай падзеяй у годзе было святкаванне 70-годдзя Вялікай Перамогі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Гэта не толькі ўнутраная падзея. Гэта сусветнага характару падзея. Так, некаторыя не хочуць гэтага бачыць і чуць, некаторыя замоўчваюць, некаторыя фальсіфікуюць гісторыю. Але 70 гадоў Перамогі ў Другой сусветнай вайне — гэта галоўная падзея 2015», - лічыць Аляксандр Лукашэнка.