Экс-гулец БАТЭ Младэнавіч пераходзіць у «Кёльн»

04.01.2016 / 14:48

fcbate.by

Абаронца БАТЭ Філіп Младэнавіч прайшоў медабследаванне ў клубе нямецкай бундэслігі «Кёльн».

Як паведамляе Express.de, вечарам клуб абвесціць пра падпісанне кантракту з сербам.

Раней паведамлялася, што «Кёльн» падпіша трохгадовае пагадненне з футбалістам. За пераход нямецкі клуб заплаціць БАТЭ больш за 1,5 млн еўра.