«Франсабанк» вызначыў курс даляра для юрыдычных асобаў — 20700 рублёў

14.01.2016 / 21:53

Афіцыйны курс даляра ў Беларусі складае 19514 рублёў. Абсалютная большасць банкаў пры вызначэнні курса продажу вярнуліся да 2%-га калідора і спыніліся на лічбе 19900 рублёў. Толькі некаторыя выставілі ў абменніках курс у 19950-20000 рублёў.

Пры гэтым у курсах для юрыдычных асобаў ёсць выключэнні. Рэкардсменам стаў «Франсабанк», які прадае даляры па 20700 рублёў (адрозніваецца ад курса Нацбанка на 6%), а еўра — 22600 рублёў (розніца 6,6%).

ЯМ