Крышціяну Раналду і Алесандра Амбросіа зняліся паўаголенымі

18.01.2016 / 22:57

На вокладцы лютаўскага нумара часопіса GQ Magazine — анёл Victoria's Secret Алесандра Амбросіа і футбаліст мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду. Пара знялася ў сумеснай фотасесіі.

На старонках новага выпуску Амбросіа пазіруе ў розных бікіні, а Раналду стаіць побач з ёй з аголеным торсам. Аўтарам фотасесіі выступіў фэшн-фатограф Бэн Уотс.