Рутэнка ўзначальвае спіс бамбардзіраў ЧЕ па гандболе, Шыловіч і Пухоўскі ўваходзяць у топ-10

Гульцы зборнай Беларусі пасля трох тураў чэмпіянату Еўропы ўваходзяць у лік лідараў па статыстычных паказчыках на турніры.

20.01.2016 / 09:57

ehf-euro.com

Капітан зборнай Беларусі Сяргей Рутэнка ўзначальвае спіс бамбардзіраў чэмпіянату (25, 63%). На другім месцы македонец Кірыл Лазараў (21). Таксама Рутэнка лідзіруе па галах у хуткім адрыве (11).

На 6-м месцы размясціўся Сяргей Шыловіч (18, 69%), на 7-й пазіцыі — Барыс Пухоўскі (17, 61%). Таксама Пухоўскі займае 3-е месца ў табліцы найлепшых асістэнтаў турніру (15 дзейсных перадач).

Нагадаем, што зборная Беларусі выйшла ў 2-і раўнд чэмпіянату Еўропы, дзе згуляе з Францыяй, Польшчай і Македоніяй. Турнір праходзіць у Польшчы, беларусы матчы 2-га этапу правядуць у Кракаве.