Дзяніс Кур'ян: Самае клёвае выступленне было ў Navi! 

25.01.2016 / 12:55

Беларускі тэлевядучы, якім амаль штогод агучвае Еўрабачэнне, а калісьці і сам яго вёў, выказаў у Instagram сваё меркаванне наконт фіналу беларускага адбору на Еўрабачэнне.

У падтрымку Navi выказаўся таксама Павел Якубовіч — галоўны рэдактар газеты Адміністрацыі прэзідэнта «Советская Белоруссія».

Праўда, і Кур'ян, і Якубовіч зрабілі тое постфактум, пасля таго, як БТ выбрала Айвана, таму іх меркаванні ніяк не маглі паўплываць на вынік.

Таксама пасля конкурсу і спявачка Ганна Шаркунова ў сваім фэйсбуку выказалася наконт галасавання, падтрымаўшы гурт «Navi».

МН