Што такое «адзінство»

17.12.2005 / 23:26

Роднай мовы ў барысаўскім жыцьці робіцца ўсё меней. Нават Сяргей Салаш апошні свой самвыдавецкі праект «Печы сёньня» зрабіў дзьвюхмоўным. Што тады казаць пра раённую вэртыкаль ці простых месьцічаў, стараньнямі якіх беларуская мова набывае выродлівыя формы. Дыспэтчарка аўтавакзалу, анансуючы маршрут па-беларуску, зазвычай кажа: «Аўтобус на Халопенічы ідзець праз Барань, Траяноўку». Але канчаткова зьбівае са здаровага глузду адрас электроннай пошты барысаўскай раёнкі: adzinstvo@mail.by. Пасьля такіх шэдэўраў шыльдачкі ў барысаўскім РАНА, дзе слова «аддзел» пішацца з адной літарай «д», падаюцца нявінным жартам.

Зьміцер Панкавец, Кастрыца