У Мінску шукаюць асабліва небяспечнага злачынцу

29 студзеня ў 22:04 у Партызанскім раёне Мінска быў учынены разбойны напад.

30.01.2016 / 13:25

Міліцыя шукае асабліва небяспечнага злачынцу.

Просім аказаць дапамогу ў пошуках. Канфідэнцыяльнасць і ўзнагароджанне гарантуем, гаворыцца на сайце сталічнай міліцыі.

Калі вам што-небудзь вядома пра асобу чалавека на відэазапісе, просьба паведаміць па тэлефонах: 8 (017) 230-44-40, 8 (017) 230-34-34, або па тэлефоне міліцыі 102.