Ангеліка Кербер выйграла Australian Open

Нямецкая тэнісістка польскага паходжання Ангеліка Кербер выйграла Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе.

30.01.2016 / 13:53

facebook.com/australian open

У фінале сёння, 30 студзеня, яна перамагла шасціразовую пераможцу гэтага турніру Серэну Уільямс — 6:4, 3:6, 6:4.

Кербер, нагадаем, у 1/4 фіналу выйграла ў Вікторыі Азаранка.

Ангеліка, адзначым, не толькі да гэтага ні разу не перамагала на турнірах Вялікага шлему (г.зн. Australian Open, Rolland Garros, Wimbledon, US Open), але нават не даходзіла да фіналу. Яе найлепшымі дасягненнямі былі паўфіналы на US Open у 2011 г. і Уімблдоне ў 2012 г.

***

У фінале мужчынскага турніру заўтра сустрэнуцца Новак Джокавіч (Сербія) і Эндзі Мюрэй (Брытанія).

Джокавіч — пяціразовы пераможца Australian Open, у тым ліку ў 2014 і 2015 гг. Прычым серб і брытанец тры разы гулялі ў фінале турніру (2011, 2012, 2015), але Мюрэй ні разу не перамог.

17-гадовая беларуска выйграла юніёрскі Australian Open — 2016

nn.by