Новак Джокавіч шосты раз выйграў Australian Open

31.01.2016 / 14:58

australianopen.org

Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч шосты раз (2008, 2011, 2012, 2014, 2015, 2016) стаў пераможцам Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе (Australian Open).

Сёння ў фінале мужчынскага турніру ён выйграў у брытанца Эндзі Марэя — 6:1, 7:5, 7:6.