Замест Ваўчкова на Кубку Дэвіса будзе гуляць Ігнацік
ці пыл у вочы швайцарцаў?
У чацьвер прайшло лёсаваньне матчу Беларусь — Швайцарыя, што пачынаецца заўтра ў Менску.
10.04.2008 / 14:55
На цырымоніі лёсаваньня матчу 2‑га раўнду Эўра‑Афрыканскай групы паміж камандамі Беларусі і Швайцарыі капітан беларусаў Дзьмітры Татур паведаміў, што замена Ўладзімера Ваўчкова, які меўся гуляць пад другім нумарам, на яго больш маладога калегу Ўладзімера Ігнаціка (№601 рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў‑прафэсіяналаў), першапачаткова не плянавалася.
Паводле ягоных словаў, гэта вымушаная мера ў сілу форс‑мажорных абставінаў, пра якія капітан вырашыў не казаць.
Вынікі лёсаваньня наступныя:
11 красавіка (пятніца)
Максім Мірны ‑‑ Стэфан Балі (пачатак а 15‑й),
Уладзімер Ігнацік — Станіслас Ваўрынка.
12 красавіка
Уладзімер Ваўчкоў / Макс Мірны — Іў Алегро / Станіслас Ваўрынка (15.00).
13 красавіка
Максім Мірны — Станіслас Ваўрынка (а 13.00).
Уладзімер Ігнацік — Стэфан Балі.
Згодна з рэглямэнтам, капітаны каманд маюць права правесьці замены ў складзе дуэтаў.
Матч Беларусь — Швайцарыя пройдзе ў менскім футбольным манежы. Цана квіткоў ад 30 тыс. да 80 тыс.