Турцыя ўводзіць візавы рэжым для расейскіх журналістаў

03.02.2016 / 19:00

Улады Турцыі прынялі рашэнне ўвесці візавы рэжым для расейскіх журналістаў з 15 лютага, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на заяву амбасады рэспублікі ў Маскве.

«На падставе прынцыпу ўзаемнасці работнікам ўсіх расійскіх СМІ, якія плануюць з 15 лютага 2016 года журналісцкую камандзіроўку ў Турцыю, у тым ліку працягласць якой не перавышае шасці месяцаў, неабходна аформіць «візу для журналістаў», — паведаміў прадстаўнік амбасады Турцыі.

Цяпер журналістам для працы ў Турцыі неабходна падаць у дыпмісію шэраг дакументаў, у тым ліку ліст ад кіраўніцтва СМІ на турэцкай або англійскай мовах, у якім павінны быць пазначаныя мэта візіту, месцы і тэрміны наведвання, а таксама імёны тых, у каго будуць брацца інтэрв'ю.