Перапоўненая маршрутка ў гадзіну пік сутыкнулася з легкавіком у Брэсце
05.02.2016 / 11:48
Аварыя адбылася 5 лютага каля 8.20 у адным са спальных мікрараёнаў горада на ўчастку з ажыўленым рухам.
За рулём маршрутнага таксі знаходзіўся 32-гадовы берасцеец.
Паводле папярэдняй інфармацыі, ён праязджаў скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора і сутыкнуўся з аўтамабілем «Рэно Меган Сцэнік».
У выніку ДТЗ пацярпелі чатыры пасажыры маршруткі. Яны былі дастаўлены ў бальніцу, але сур'ёзная меддапамога ім не спатрэбілася. Па факце дарожнага здарэння праводзіцца праверка.