Залаты запас падзялілі

на дзьве часткі: апэрацыйны фонд, які можа складаць ня менш як 25 працэнтаў ад усяго залатога запасу, і фонд накапленьня. Апэрацыйным фондам распараджаецца Нацбанк, накапляльным — прэзыдэнт.

11.04.2008 / 09:51


Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 10 красавіка прыняла законапрект, які ўдакладняе структуру залатога запасу краіны.

Прадстаўляючы праект закона, намесьнік міністра фінансаў Беларусі Іван Заяш растлумачыў, што ў адпаведнасьці з законапраектам залаты запас падзелены на дзьве часткі: апэрацыйны фонд, які можа складаць ня менш як 25 працэнтаў ад усяго залатога запасу, і фонд накапленьня.

Дакумэнтам удакладнены таксама паўнамоцтвы прэзыдэнта, ўраду і Нацбанку па дзяржаўным рэгуляваньні й кантролі за сродкамі залатога запасу. Рашэньне аб выкарыстаньні апэрацыйнага фонду ў адпаведнасьці з праектам закону прымае Нацыянальны банк, фонду накапленьня — прэзыдэнт.

«Дэлегаваньне Нацбанку паўнамоцтваў па кіраваньні апэацыйным фондам дасьць магчымасьць эфэктыўна ажыцьцяўляць апэратыўнае кіраваньне залатым запасам», — сказаў Іван Заяш.

Паводле БЕЛТА