БАТЭ прайграў ва ўсіх трох таварыскіх матчах на першым зборы

07.02.2016 / 19:18

У сённяшнім таварыскім матчы БАТЭ прайграў балгарскаму «Лудагорцу» (0:3).

Такім чынам, барысаўчане прайгралі трэці спарынг запар на зборы ў Турцыі.

Да гэтага «жоўта-сінія» саступілі македонскай «Шкендыі» (1:2) і тбіліскаму «Дынама» (0:2).

Адзіны мяч БАТЭ ў трох гульнях забіў абаронца Нёманя Мілунавіч.