На таргах 10 лютага даляр афіцыйна перакрочыў за 22 тыс. беларускіх рублёў

10.02.2016 / 12:38

На таргах у Мінску 10 лютага курс даляра ЗША вырас на 110 рублёў да 22 069 беларускіх.

Еўра сёння вырас на 281 рубель да 24 842. 

Расійскі рубель знізіўся на 1,09 да 279,08.