Беларус Юрый Гурскі стаў віцэ-прэзідэнтам Mail.Ru Group

Ураджэнец Беларусі Юрый Гурскі стаў віцэ-прэзідэнтам па новых прадуктах Mail.Ru Group. Аб гэтым паведамляецца на сайце кампаніі.

10.02.2016 / 12:24

У сферу яго задач ўвойдуць развіццё месенджараў і навігацыйных сэрвісаў кампаніі, а таксама запуск іншых новых прадуктаў.

«Я быў рады далучыцца да каманды Mail.Ru Group ў момант набыцця MAPS.ME, таму нядоўга сумняваўся, калі былі вызначаны новыя амбіцыйныя задачы і выклікі. Наперадзе шмат працы над існуючымі і новымі праектамі», — прыводзіць карпаратыўны сайт словы Гурскага.

***

Юрый Гурскі — беларускі IT-прадпрымальнік, заснавальнік праектаў Viaden Media, Sport.com. Таксама Гурскі вядомы падтрымкай беларускіх стартапаў, у тым ліку Maps.me і MSQRD.

Mail.Ru Group — расійская тэхналагічная кампанія, у актывы якой уваходзяць сацыяльныя сеткі «Укантакце» і «Аднакласнікі», службы імгненнага абмену паведамленнямі ICQ і Агент Mail.Ru, служба электроннай пошты Пошта Mail.Ru, парталы Mail.ru і My.com.