Год Культуры: на Мінскім кніжным кірмашы спяклі каравай у выглядзе Бібліі Скарыны ФОТАФАКТ

10.02.2016 / 13:50

XXIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш адкрылася сёння, 10 лютага, у выставачным комплексе на праспекце Пераможцаў. На галоўным стэндзе выставы — Беларусі, акрамя кніжных навінак, быў заўважаны і яшчэ больш цікавы выставачны экспанат. У якасці аздаблення стэнда гледачам дэманстравалі каравай у выглядзе Бібліі Францыска Скарыны з аўтарскай гравюрай. Ці магчыма гэты каравай пакаштаваць, пакуль не паведамляецца.

Фота Сяргея Гудзіліна