Упершыню ў паход на біяпаліве адправілася цэлая баявая эскадра 

12.02.2016 / 20:55

Эсмінцы Stockdale, Chung Hoon, William P. Lawrence, крэйсер Mobile Bay і баявы карабель падтрымкі Rainier выйшлі ў мора на сумесі звычайнага паліва з узнаўляльным, атрыманым ад перапрацаванага жывёльнага тлушчу, паведаміла газета navytimes.com.

Авіяносец John C. Stennis, эсмінец Stockdale і баявы карабель падтрымкі Rainier падчас папаўнення прыпасаў і паліва ў моры.

Караблі, якім не трэба было нічога мяняць у наладах сілавой устаноўкі, будуць эскартаваць атамны авіяносец John C. Stennis (CVN-74).

Ударная група будзе выконваць заданні ў складзе 7 флоту ЗША (Ціхі акіян) сем месяцаў.

Флот ЗША ўжо праводзіў выпрабаванні з іншай сумессю звычайнага і біяпаліва ў 2012 годзе, аднак тады было вырашана адмовіцца ад ідэі і шукаць больш танныя варыянты.

Цяпер ВМФ ЗША купіў 294 мільёны літраў біяпаліўнай сумесі пры кошце $0,54 за літр.

Аляксандр Гелагаеў