Тысячы кітайцаў пераселяць праз будаўніцтва найбуйнейшага ў свеце тэлескопа

16.02.2016 / 17:23

Амаль 10 тысяч чалавек у кітайскай правінцыі Гуйчжоў будуць вымушаныя пакінуць свае дамы праз будаўніцтва ў гэтым раёне самага вялікага ў свеце радыётэлескопа.

AFP

На працягу паўгода жыхароў пераселяць у іншыя раёны правінцыі. Паводле паведамленняў кітайскіх уладаў, гэта робіцца для таго, каб жыхары не стваралі перашкод для працы радыётэлескопа.

Як паведаміла група навукоўцаў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі гэтага праекта, асноўная мэта будаўніцтва новага астранамічнага інструмента — пошук слядоў разумнага жыцця ў Сусвеце. Мантаж тэлескопа пачаўся летам мінулага года.

Цяпер самы вялікі тэлескоп у свеце знаходзяцца ў Пуэрта-Рыка, яго дыяметр складае 305 метраў. Кітай паведаміў, што дыяметр новага тэлескопа складзе 500 метраў.