Расійская спявачка беларускага паходжання на канцэрце ў Мінску ўпершыню за 31 год сустрэлася з родным бацькам

42-гадовая спявачка родам з Віцебска не бачыла бацьку з дзяцінства.

17.02.2016 / 17:39

Вікторыя Макарская (Марозава) — жонка знакамітага расійскага спевака і акцёра Антона Макарскага. Дуэтам яны збольшага выступаюць у Расіі, нягледзячы на тое, што нарадзілася Вікторыя ў Віцебску.

Фота з інстаграма сям'і.

У супольным з Антонам Інстаграме сёння было выкладзенае відэа, у подпісы якога Вікторыя распавяла, што на канцэрце 14 лютага ў Мінску яна, пасля вялікага прамежку часу, нарэшце пабачыла роднага бацьку.

У адным з інтэрв'ю спявачка распавяла пра тое, што яе маці ўжо праз два тыдні пасля вяселля пашкадавала аб тым, што выйшла замуж. У сям'і былі рэгулярныя канфлікты, і праз паўтара года пасля нараджэння другой дачкі Монікі маці Вікторыі падала на развод.

Маці і бацька Вікторыі. Фота з сямейнага архіву.

Сама спявачка спрабавала звязацца з бацькам пасля нараджэння першай дачкі. Тады ўсё абмежавалася тэлефоннымі размовамі, ды і Вікторыя не была гатовая да сустрэчы. Учора ж, як відаць па допісе ў Інстаграме, спявачка была вельмі радая пабачыць свайго бацьку, хоць гэта і здарылася нечакана.

МН