Кіраўнікі аблвыканкамаў праверылі свае сілы ў агнявой падрыхтоўцы: пісталет, аўтамат, гранатамёт

Сёння пад Мінскам праходзяць практычныя заняткі са старшынямі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама ў рамках збору па тэрытарыяльнай абароне.

18.02.2016 / 12:41

У занятках, якія праходзяць на вайсковым стрэльбішчы 120-й асобнай механізаванай брыгады, таксама прымаюць удзел намеснікі губернатараў і ваенкамы.

Службовыя асобы адпрацоўваюць пытанні агнявой падрыхтоўкі, абсталяванне месцаў размяшчэння асабовага складу ў зімовых умовах, аснашчэнне тэрытарыяльных войскаў узбраеннем, сродкамі сувязі, рэчавай і іншай маёмасцю.

Пакуль старшыні выканкамаў праверылі свае сілы ў стральбе з розных пісталетаў. Плануецца, што яны таксама правядуць сёння стрэльбы з аўтамата Калашнікава, снайперскай вінтоўкі, ручнога супрацьтанкавага гранатамёта.