Міністр абароны Раўкоў: «Было не па сабе, калі беларускія афіцэры сыходзілі у Расію»
23.02.2016 / 22:08
«Я не тое што са страхам, а са шкадаваннем глядзеў на тых афіцэраў, якія сыходзілі з беларускага войска ў Расію, ва Украіну і іншыя краіны. Шчыра кажучы, было не па сабе», –
заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў у праграме «Буйным планам» на тэлеканале «Беларусь-1». Ён адказваў на пытанне, ці не было жадання скончыць службу пасля развалу СССР.
Чаму паступаў у Маскву, а не ў Мінск?
Раўкоў тлумачыць, што абіраў агульнавайскавую вучэльню, а сярод іх найлепшыя водгукі былі пра Маскоўскае, Омскае і Ленінградскае. Сярод іх самай блізкай да радзімы была менавіта Масква.
* * *