Алексіевіч і яшчэ каля 300 дзеячаў культуры патрабуюць вызваліць Саўчанка

Каля 300 дзеячаў навукі, культуры, бізнэсу з усяго свету падпісалі зварот у абарону Надзеі Саўчанка, звернуты да еўрапейскіх лідараў.

07.03.2016 / 17:11

Яны заклікаюць еўрапейскіх палітыкаў «прыняць надзвычайныя меры з мэтай неадкладнага і безумоўнага вызвалення 34-гадовай Надзеі Саўчанка, грамадзянкі Украіны, выкрадзенай і змешчанай у турму на 20 месяцаў у Расійскай Федэрацыі». На думку аўтараў ліста «наша здольнасць выратаваць яе жыццё будзе праверкай эфектыўнасці міжнароднай дыпламатыі і нашай адданасці еўрапейскім каштоўнасцям».

Ад Беларусі падпісантамі звароту сталі лаўрэатка Нобелеўскай прэміі, пісьменніца Святлана Алексіевіч і перакладчык Сяргей Сматрычэнка. Таксама свае подпісы паставілі літаратары Томас Венцлава (Літва-ЗША) і Эльфрыда Елінэк (Аўстрыя), пісьменнік Віктар Шандаровіч(Расія), рэжысёрка Агнешка Холанд (Польшча), філосаф Бернар-Анры Леві (Францыя). У абарону палоннай украінскай лётчыцы выказаліся Гі Вэрхофштат (былы прэм'ер-міністр Бельгіі), Леў Шлосберг (партыя «Яблоко», Расія) ды іншыя.

Далучыцца да ініцыятывы могуць усе ахвочыя: свой подпіс пад адкрытым лістом можна паставіць.

Як паведамлялася раней, 3 сакавіка Надзея Саўчанка абвясціла сухую галадоўку ў сувязі з тым, што ёй не далі прамовіць апошняе слова ў судзе.