Парашэнка заявіў пра намер абмяняць Надзею Саўчанку
09.03.2016 / 23:14
president.gov.ua
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў пра гатоўнасць правесці абмен ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якую ў Расіі судзяць за дапамаганне ў забойстве.
«Я як прэзідэнт гатовы скарыстацца сваім канстытуцыйным правам і абмяняць пры неабходнасці Саўчанку і вярнуць яе дадому», - заявіў Парашэнка.
Прэзідэнт Украіны адзначыў, што «за гэтыя амаль два гады ні разу з крыніц, якія заслугоўваюць даверу, ніводнай прапановы аб абмене Саўчанкі не паступала».
Раней афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС Марыя Захарава паведаміла, што перамовы з нагоды абмену Саўчанкі не вядуцца, бо яшчэ няма рашэння суда над ёю.
З ліпеня 2014 года Саўчанка знаходзіцца ў расійскім СІЗА. Суд мае намер абвясціць прысуд ўкраінскай лётчыцы 21—22 сакавіка. Абвінавачванне просіць для лётчыцы 23 гады пазбаўлення волі.
Яна трымае сухую галадоўку.