Мінчука аштрафавалі за пратэст з плакатам «Працу!»

16.03.2016 / 16:25

Жыхара Дзяржынскага раёна Мікалая Коласа аштрафавалі на 20 базавых велічынь за ўдзел у мітынгу, які прайшоў у Мінску 15 лютага.

Пастанову вынесла суддзя Цэнтральнага суда Мінска Вікторыя Шабуня 14 сакавіка.

«З усмешкай дала мне штраф ды яшчэ параіла больш не пратэставаць, а ўдзельнічаць у круглых сталах ці іншымі спосабамі даносіць сваю пазіцыю да ўлады», — расказаў Мікалай Колас.

15 лютага на Кастрычніцкую плошчу Мікалай Колас выйшаў з плакатам, на якім было напісана адно слова — «Працу».