Лукашэнка распавёў, што будзе з тарыфамі на ЖКП

18.03.2016 / 15:08

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што пытанне з тарыфамі на жыллёва-камунальныя паслугі будзе вырашацца на карысць людзей. Пра гэта ён заявіў сёння ў час размовы з працоўным калектывам СААТ «Камунарка».

«Мы зробім так, як будзе лепш для людзей. Гэта я вам цвёрда абяцаю! Калі будзе немагчыма, я вам скажу пра гэта і раскладу ўсе гэтыя лічбы, паказчыкі. Усё роўна я буду на вашым баку», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.