СМІ: Затрыманы падазраваны ў выбухах у Брусэлі, гэта не Лаашраўі

23.03.2016 / 14:59

У Брусэлі затрыманы яшчэ адзін падазраваны ў арганізацыі серыі выбухаў у аўторак, паведамляюць бельгійскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.

Аднак, насуперак ранейшым паведамленням, гэта не трэці асноўны падазраваны Наджы Лаашраўі, які ўцёк з аэрапорта пасля выбухаў. Асоба затрыманага пакуль не ўстаноўлена.

Лашраўі быў зняты ў аэрапорце камерай вонкавага назірання, калі ішоў з каляскай разам з двума смяротнікамі, пазней ідэнтыфікаванымі як браты Халід і Брахім Бакраўі, незадоўга да таго, як у зоне вылету прагрымелі два выбухі.

Як паведамляе бельгійскі тэлеканал RTBF, раней браты Бакраўі ўжо траплялі ў поле зроку паліцыі ў якасці падазраваных па іншых справах, аднак пра іх сувязі з тэрарыстамі да ўчорашняга дня нічога вядома не было.

Па дадзеных канала, Халід Бакраўі пад выдуманым імем зняў кватэру ў брусэльскім раёне Фарэ, дзе на мінулым тыдні ў перастрэлцы з паліцыяй быў забіты ўзброены мужчына.

Лаашраўі ужо быў абвешчаны ў вышук па справе аб лістападаўскіх выбухах у Парыжы, якія забралі жыцці 130 чалавек.