Беларусь установіць дыпадносіны з Манака

30.03.2016 / 20:09

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 119 аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Манака, паведаміла 30 сакавіка прэс-служба прэзідэнта.

Манака — карлікавая дзяржава на беразе Міжземнага мора, яго тэрыторыя складае 2,02 кв. км.