МНС папярэджвае пра магчымыя пашкоджанні ліній электраперадачы сёння

Узмацненне ветру да 15—20 м/с прагназуецца сёння ў Беларусі, паведамілі ў МНС.

02.04.2016 / 09:46

У прыватнасці, моцны вецер чакаецца днём па Мінску і Мінскай вобласці. Як адзначаюць у МНС, фактары небяспекі пры ўзмацненні ветру: пашкоджанне і абрывы ліній сувязі і электраперадачы, адключэння электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах, пашкоджанне або абвальванне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзенне дрэў.

Пры моцным ветры рэкамендуецца прыбраць рэчы з двара або балкона ў дом, альбо ў падвал. «Аўтамабіль пастаўце ў гараж. Пры адсутнасці гаража машыну варта паркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба умацаваных канструкцый», — падкрэсліваюць у МНС.

Мінакам трэба абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам. Таксама неабходна пазбягаць дрэў і разнастайных збудаванняў павышанага рызыкі: мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў.