Ад зімы да вясны за месяц: дух мінскіх вуліц у сакавіку ФОТЫ Сяргея Гудзіліна

Фатограф «НН» фіксуе разнастайнасць вулічнага жыцця Мінска: жыхароў, гасцей, графіку сталіцы і проста яе мінакоў. Чарговая падборка фотаў збірае ў сябе некаторыя абразкі з жыцця беларускай сталіцы ў сакавіку. 

03.04.2016 / 16:25

Падчас штодзённай мітусні мы не заўважаем, чым жывуць вуліцы беларускай сталіцы. Які ў іх рытм? Што на іх адбываецца? Спроба фатаграфаваць Мінск у жанры стрыт-фатаграфіі — гэта жаданне стварыць візуальны зрэз паўсядзённага жыцця беларускага мегаполіса за межамі навіновых падзей. 

Таксама раім падпісацца на Instagram Гудзіліна, дзе цягам месяца будуць з'яўляцца новыя здымкі з мінскіх вуліц.

Жанчына з парасонам на ўваходзе ў метро «Кастрычніцкая».

Рознакаляровае на фоне шэрага двара на праспекце Незалежнасці.

На аўтобусным прыпынку на вуліцы Няміга.

Мужчына зазірае праз дзірку ў плоце на будоўлю ў самым цэнтры Мінска.

Жанчына чытае кнігу на вітрыне крамы. Вуліца Якуба Коласа.

Траецкае прадмесце, дзень.

Момант на Дні Волі-2016.

Чорнае і чырвонае. Вуліца Свярдлова.

Вокны мастацкай майстэрні на вуліцы Куйбышава.

Мужчына просіць міласціну на каленях на вуліцы Веры Харужай.

Глядзіце яшчэ: Дух мінскіх вуліц Студзень | Люты

Фота Сяргея Гудзіліна