Высокапастаўлены супрацоўнік МНС затрыманы і знаходзіцца ў СІЗА КДБ

15.04.2016 / 22:23

Высокапастаўлены супрацоўнік МНС затрыманы і знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Камітэта дзяржбяспекі Дзмітрый Пабяржын.

Першы намеснік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Тулай быў затрыманы ў канцы 2015 года.

«У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па арт. 429 (Незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці) і па ч.2 арт. 430 (Атрыманне хабару). Ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ», — распавялі ў ведамстве.

22 лютага 2016 года на пасаду першага намесніка начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС быў прызначаны Віталь Суша.