Расійскіх ГРУшнікаў ва Украіне прысудзілі да 14 гадоў зняволення

18.04.2016 / 16:34

Галасееўскі раённы суд Кіева прысудзіў расійскіх вайскоўцаў Яўгена Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава да 14 гадоў зняволення з канфіскацыяй усёй маёмасці, якая знаходзіцца ў іх уласнасці.

112.ua

Адпаведнае рашэнне на паседжанні 18 красавіка абвясціў суддзя Мікалай Дзідык.

У гэты тэрмін ім будзе залічаны час знаходжання ў СІЗА.

Таксама сказана, што яны будуць знаходзіцца пад вартай да ўступлення ў сілу прысудаў.

Калегія суддзяў прызнала вінаватымі расійскіх вайскоўцаў у вядзенні агрэсіўнай вайны па папярэдняй змове, садзейнічанні тэрарыстычнай арганізацыі, ажыццяўленні тэракту.