Люцінка і Тупольшчына. Мясціны Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Вясна 2016 года ФОТЫ

22.04.2016 / 09:31

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пахаваны на могілках ва ўрочышчы Тупальшчына, што каля дарогі Ракаў-Івянец паміж вёскамі Кіявец і Падневічы. 

Могілкі ў Тупальшчыне размешчаныя на прыгожай гары, на вяршыні якой стаіць капліца-ўсыпальніца Жаброўскіх.

Пры саветах капліцу хацелі знесці. Гэта здарылася падчас будаўніцтва музея Дзяржынскага ў Дзержынове, «каб не псавала віду з дарогі». Але яе ўдалося адстаяць, дзякуючы сакратару ЦК Кампартыі Беларусі Аляксандру Кузьміну.

Цяпер капліца замкнёная на вялікі стары замок. Шыба надбрамнага акна разбіта, зацягнута плёнкай.

На могілках жа працягваюць хаваць мясцовых людзей.

На магіле пачатку 1990-х — эпітафія па-беларуску. На помніку яе брата, пахаванага ў 2000-х, надпіс ужо па-руску.

Да Люцінкі, дзе жыў Дунін-Марцінкевіч, ад могілак найлепш ехаць праз Падневічы, Урублеўшчыну, Гуды.

У Люцінцы збудаваў сабе сядзібу гісторык і ўласнік агратурыстычнага бізнэсу Алесь Белы.

Жаваронкі з Гукання Вясны каля сядзібы гісторыка і ўласніка агратурыстычнага бізнэсу Алеся Белага ў Люціне.

Сяргей Гезгала