У Маскве ДАІшнікі збілі таксіста-таджыка, які не прапусціў пешахода

23.04.2016 / 13:17

Супрацоўнікі ДАІ збілі таксіста, які не прапусціў на пераходзе пешахода, паведамляе крыніца агенцтва «Масква» крыніца ў праваахоўных органах.

Таксі кіраваў выхадзец з Таджыкістана, дадаў суразмоўца агенцтва, знаёмы з сітуацыяй. «Супрацоўнікі ДАІ пацікавіліся ў кіроўцы, чаму той не прапусціў пешаходаў, пасля чаго вывалаклі мужчыну з машыны і пачалі біць. Сам аўтамабіль эвакуіруюць на штрафстаянку», — адзначыла крыніца.