У Брэсце адсвяткавалі 9 Мая весела, з георгіеўскімі стужкамі і партрэтамі Сталіна

09.05.2016 / 16:40

Больш за 30 тыс. чалавек удзельнічалі у святочных мерапрыемствах у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», перадаюць афіцыйныя крыніцы.

Але перамогу у Брэсце адсвяткавалі так, быццам гэта быў звычайны Дзень гораду, а не дзень вялікага смутку і памяці — весела, з запалам, са смехам і бадзёрай музыкай.

Георгіеўскія стужкі былі нарасхват, іх чаплялі нават на краты ў Брэсцкай крэпасці.

Тыя, хто нёс выявы ўдзельнікаў вайны, як у Расіі падчас акцыі «Несмяротны полк», у большасці сваёй паводзілі сябе разняволена і ўпэўнена.

Сапраўднай пашаны, памяці, смутку было, нажаль, мінімум.

Народныя гулянні сёння цэлы дзень будуць адбывацца таксама ў гарадскім парку культуры і адпачынку. 

Фота Сяргея Зініна.