Беларусы па 1 лістапада змогуць ездзіць у Албанію без віз

18.05.2016 / 18:07

tropikal.ro

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

У адпаведнасці з інфармацыяй, атрыманай па дыпламатычных каналах, пастановай Рады Міністраў Албаніі з 15 мая па 1 лістапада 2016 года грамадзянам Беларусі дазволены бязвізавы ўезд на тэрыторыю гэтай краіны ў прыватных і турыстычных мэтах на тэрмін да 90 дзён.