Улады Грэцыі абверглі знаходжанне абломкаў зніклага А320

20.05.2016 / 07:55

Знойдзеныя ў Міжземным моры абломкі не належаць самалёту A320 кампаніі Egypt Air, знікламу з радараў 19 мая. Пра гэта заявіў кіраўнік грэчаскага камітэта па паветранай бяспецы Атанасіас Бініс, перадае Associated Press.

«Экспэртыза знойдзеных прадметаў паказала, што яны не былі часткай самалёта», - заявіў ён. Паводле яго слоў, гэта было пацверджана і ўладамі Егіпта.

Заяву Атанасіаса пацвердзіў віцэ-прэзідэнт EgypAir Ахмед Адэль, раней які заявіў, што знойдзеныя ў раёне грэчаскай выспы Карпатас абломкі належаць знікламу самалёту, паведамляе CNN.