ЦСКА шосты раз стаў чэмпіёнам Расіі па футболе

21.05.2016 / 16:38

Маскоўскі ЦСКА атрымаў перамогу над казанскім «Рубінам» з лікам 1:0 у гасцявым матчы заключнага тура чэмпіянату Расіі па футболе і стаў пераможцам турніру шосты раз (у трэнерскі штаб уваходзіць беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка).

«Растоў» фінішаваў другім.

Раней ЦСКА выйграваў золата ў чэмпіянаце Расіі ў 2003, 2005, 2006, 2012/13 і 2013/14 гадах. Армейцы таксама сем разоў станавіліся чэмпіёнамі СССР.