У Мінску кітайскі студэнт скокнуў па свой тэлефон на рэйкі метро

23.05.2016 / 15:41

Як паведаміў у сацсетках прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, 20 мая ў 21.55 на станцыі метро «Маладзёжная» на рэйкі за выпушчаным з рук тэлефонам скокнуў студэнт першага курса БДУ, грамадзянін Кітая.

Дастаўшы тэлефон, малады чалавек самастойна выбраўся на платформу.

У дачыненні да студэнта складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 18.10 КоАП