У Полацку 20-гадовая дзяўчына збіла да смерці малатком сястру

31.05.2016 / 09:54

Здарэнне адбылося ўначы 29 мая.

Падчас сваркі дзяўчына збіла сваю старэйшую сястру 1993 года нараджэння. Пацярпелая з чэрапна-мазгавой траўмай была дастаўлена раніцай у бальніцу, дзе затым памерла.

Падазраваная ў забойстве дзяўчына затрыманая, заведзена крымінальная справа.