Трусаў: Міліцыянты каля апазыцыі вывучылі беларускую мову

Паводле кіраўнікаТаварыства беларускай мовы Алега Трусава, прыкладна палова чыноўнікаў добра гаворыць па‑беларуску, а лепш за ўсё — МЗС і МУС.

14.05.2008 / 10:05


Алег Трусаў

Паводле кіраўнікаТаварыства беларускай мовы Алега Трусава, прыкладна палова чыноўнікаў добра гаворыць па‑беларуску. Найперш ён называе Міністэрства замежных спраў. На другое месца кіраўнік ТБМ паставіў МУС:

«Каля апазіцыі яны вывучылі мову і валодаюць ёй добра» (сьмяецца).

Міністэрствы культуры і адукацыі мусяць валодаць беларускай мовай «па абавязку», кажа Трусаў. У Міністэрстве інфармацыі ўсе намесьнікі міністра могуць пры нагодзе выдатна гаварыць па‑беларуску.

Што да перапіскі, дык выключна па‑беларуску лісты Таварыства беларускай мовы атрымлівае з адміністрацыі прэзыдэнта і Савету бясьпекі.

Паводле: «Еўрапейскае радыё для Беларусі»