Беларускі Wargaming вярнуў на радзіму рэдкі аўстралійскі танк

03.06.2016 / 15:14

Танк Cruiser Mk1 Sentinel быў адноўлены і адпраўлены ў Аўстралійскі музей танкаў і артылерыі беларускім распрацоўшчыкам камп'ютарнай гульні «Свет танкаў», паведаміла кампанія.

Sentinel («Вартавы») быў адзіным танкам, які быў распрацаваны і серыйна вырабляўся ў Аўстраліі падчас Другой сусветнай вайны.

Усяго захаваліся толькі 7 такіх баявых машын, гэты танк знаходзіўся ў прыватнай калекцыі гісторыка Жака Літлфілда ў ЗША.

У 2009 годзе гісторык памёр, а ягоную калекцыю пачалі прадаваць па частках. У 2014 годзе Wargaming набыў Sentinel, а потым у Аўстраліі правялі рэстаўрацыю танка.

Аляксандр Гелагаеў