Аляксей Хлястоў запісаў гімн Усебеларускага народнага сходу ВІДЭА

07.06.2016 / 10:22

Афіцыйны гімн 5-га Усебеларускага народнага сходу напісаў кампазітар Анатоль Чэпікаў, а прэзентаваў у эфіры тэлеканала «Беларусь-1» Аляксей Хлястоў.

«Слова «гімн» для кожнага артыста з'яўляецца знакавым, ганаровым і вельмі трапяткім. Гэта адказнасць вялізная», — адзначыў Хлястоў. Ён таксама распавёў, што ўжо выконваў гімн на сваіх канцэртах і яго прыемна здзівіла рэакцыя публікі на твор.

Па словах Анатоля Чэпікава, які прысутнічаў на адным з такіх канцэртаў, падчас выканання гімна «зала ўстала на другім прыпеве».

— У мяне былі слёзы радасці і за Хлястова, і за песню, — дадаў Чэпікаў.