Мэрыл Стрып спарадзіравала Дональда Трампа ФОТА, ВІДЭА

Амерыканская актрыса Мэрыл Стрып добра пацешыла нью-ёркскую публіку, з'явіўшыся ў вобразе Дональда Трампа на штогадовым гала-паказе Публічнага тэатра «Шэкспір у парку».

08.06.2016 / 20:13

Каб дамагчыся максімальна падабенства з вядомым рэспубліканскім палітыкам, Стрып выкарыстала парык, характэрны штучны загар з аранжавым адценнем і накладны жывот.

Апранутая ў цёмны мужчынскі касцюм, белую кашулю і чырвоны гальштук Мэрыл Стрып выканала разам з актрысай Крысцін Баранскі, якая грала Хілары Клінтан, песню «Асвяжы свайго Шэкспіра» з мюзікла Коўла Портэра «Цалуй мяне, Кэт».

«Ніхто з нас не бачыў яе ў гэтым касцюме і грыме да таго часу, пакуль яна не выйшла ўвечары на сцэну», — распавёў у інтэрв'ю Times мастацкі кіраўнік тэатра Оскар Юстыс.

Такім незвычайным чынам Стрып, якая актыўна змагаецца за жаночае раўнапраўе, выказала падтрымку Хілары Клінтан, што абвясціла ў панядзелак пра сваю перамогу ў барацьбе за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі.

Па словах актрысы, нечаканая ідэя пераўвасобіцца ў Трампа была яе ўласнай ад пачатку да канца.

Як адзначае New York Times, Мэрыл Стрып прадставіла гледачам «больш чым пераканаўчую версію імавернага кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі», здолеўшы перадаць яго «поўны пахвальбы голас нават падчас спеву».