Джона Сільвера перавялі ў ізалятар у Жодзіна

10.06.2016 / 22:56

Пра гэта паведаміў актывіст Павал Юхневіч.

На мінулым тыдні стала вядома, што Эдуард Пальчыс, меркаваны стваральнік і аўтар рэсурсу 1863x.com вядомы пад псэўданімам Jhon Silver экстрадаваны ў Беларусь з Расеі і знаходзіцца ў СІЗА № 1 г. Менску. Калі адбыўся ягоны этап у Жодзіна, невядома.

Адвакатка Пальчыса Ганна Бахціна дагэтуль пазбаўленая магчымасьці сустрэцца са сваім падабаронным.