Харватыя без асаблівых праблем перамагла Турцыю

Новы дзень, новыя тры матчы на Еўра. Сёння прыйшла чарга групаў С і D. Што праўда, спачатку быў згуляны матч у групе D.

12.06.2016 / 17:53

uefa.com

Харватыя перамагла Турцыю з лікам 1:0. На 41-й хвіліне гол забіў паўабаронца мадрыдскага «Рэала» Лука Модрыч.

У гэтай групе матч паміж Іспаніяй і Чэхіяй пройдзе ў панядзелак (16:00).

Сёння нас чакаюць дзве гульні ў групе С.

А 19-й у Ніцы пачнецца матч Польшча — Паўночная Ірландыя. А 22-й у Лілі згуляюць Германія і Украіна.