Дзяцінства без інтэрнэту: як хлапчукі гуляюць летам у мінскім двары ў… хакей ФОТЫ

Пакуль усе аматары спорту сочаць за галоўным футбольным першынством Еўропы, хлапчукі-хакеісты не губляюць дарэмна час. У двары дамоў на праспекце Дзяржынскага ў Мінску, у хакейнае міжсезонне, яны носяцца з клюшкамі проста ля паркоўкі. Магчыма, так і выглядае «дзяцінства без інтэрнэту».

13.06.2016 / 20:34

Імправізаваная брама, на якой дарослыя вытрасаюць свае дываны.

Атака.

Укідванне з цэнтральнай зоны.

Барацьба ў зоне.

Галоўная праблема такога чэмпіёншыпу — даставаць мячык з-пад машын.

Можа быць, праз дзясятак гадоў мы будзем назіраць за гэтымі хлопцамі ўжо па тэлевізары і перажываць за нашу зборную.